Фота з сайта freeenterprise.com
Пацярпелы ад дзеянняў дзяўчыны раней кантактаваў з ёй і яе мужам, сябры шмат часу бавілі разам. Але жонцы не спадабалася, што муж бавіць час па-за сям’ёй. Яна вырашыла пасварыць сяброў.
Дзяўчына скарысталася тым, што пацярпелы, калі заходзіў у госці, выходзіў з іх камп’ютара ў сацсеткі і, пэўна, не выходзіў з акаўнту ці не захаваў пароль. Яна зайшла ў «УКантакце» пад яго імем і стала размяшчаць ад імя пацярпелага негатыўныя выказванні адносна свайго мужа.
Пацярпелы звярнуўся ў міліцыю, а ўпраўленне «К» лёгка вылічыла злачынцу.
Супраць дзяўчыны заведзена крымнальная справа па частцы 2 артыкула 349 КК: несанкцыянаваны доступ да камп’ютарнай інфармацыі, здзейснены з карыслівай ці іншай асабістай зацікаўленасці. Пакаранне прадугледжваецца ад штрафу да пазбаўлення волі на 2 гады.
Каб пазбегнуць такіх сітуацый, пры выкарыстанні чужых камп’ютараў, планшэтаў і смартфонаў можна альбо выходзіць са сваіх акаўнтаў па завяршэнні працы, альбо заходзіць у сацыяльныя сеткі ў рэжыме без захавання пароляў і гісторыі («Інкогніта» ў Chrome, прыватная укладка ў Firefox і Opera і г.д.).