Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў назваў пагрозы ўвядзення новых санкцый супраць краіны эканамічным шантажом.

«Замест таго, каб узмацняць ціск на тых, хто адмаўляецца ад дыялогу і рашэння канфлікту мірным шляхам, мы адчуваем аднаўленне эканамічнага шантажу ў адрас Расіі», — адзначыў ён.

Па словах прадстаўніка Крамля, аднаўленне пагроз у адрас Расіі з-за абвастрэння сітуацыі ва Украіне, — «гэта абсалютна дэструктыўная, нічым не апраўданая і, у канчатковым выніку, нізкавокая лінія».

«Расія ніколі не згаджалася з такімі пагрозамі, і тым больш гэтыя пагрозы і такі шантаж ніколі не прыводзілі і не прывядуць да таго, што Расія пад гэтым прыгнётам будзе мяняць сваю паслядоўную і добра вядомую пазіцыю», — падкрэсліў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?