У славутага робата-насільшчыка BigDog з’явіўся малы брат па імені Spot. Невялікі робат прызначаны для разведкі, дапамогі ратавальнікам у пошукавых аперацыях, а таксама іншых выпадкаў, калі «Вялікі кіберпёс» будзе надта вялікім.
Spot — самы малы робат у арсенале Boston Dynamics, ён важыць усяго 72 кг супраць 110 кг у BigDog.
Робат умее не толькі хутка хадзіць па няроўных паверхнях, але і трымаць раўнавагу ў цяжкіх умовах. Гэта на відэа дэманструюць супрацоўнікі Boston Dynamics — як бы Спота не штурхалі, ён стаіць на чатырох нагах.
***
Boston Dynamics была створаная ў 1992 годзе з групы інжынераў Масачусэцкага тэхналагічнага інстытута. Найбольш вядомая па робаце BigDog, створаным па замове DARPA для вайсковых мэтаў. У снежні 2013 года кампанію набыў інтэрнэт-гігант Google.
Глядзіце таксама: У ЗША стварылі электрычнага робата-ката