Галоўны рэдактар недзяржаўнага выданьня «Газета Слонімская» Віктар Валадашчук даў тлумачэньні ў міжраённай пракуратуры з факту некалькіх публікацыяў. Нагодай для гэтага сталі прэтэнзіі да газэты з боку абласнога ўпраўленьня юстыцыі.

Прэтэнзіі да рэдактара тычацца леташніх публікацыяў. У прыватнасьці, некалькі матэрыялаў з залі суду былі апублікаваныя раней, чым рашэньне суду ўвайшло ў законную сілу.

Яшчэ некалькі прэтэнзіяў зьвязаныя з тым, што ў газэце было апублікавана інтэрвію з прадстаўніцай аддзяленьня Саюзу палякаў у Слоніме і згадваліся назвы палітычных партыяў і рухаў, нібыта не зарэгістраваных на тэрыторыі Беларусі.

Віктар Валадашчук усе прэтэнзіі называе надуманымі.

Сьледчы адзначыў, што копія ліста абласнога ўпраўленьня юстыцыі была накіраваная ў Міністэрства інфармацыі РБ.

Рэдактар «Газеты Слонімскай» бачыць у гэтым пагрозу для рэдакцыі, паколькі, зь ягоных словаў, так некалькі гадоў таму пачыналі закрываць недзяржаўную газэту ў Смаргоні.

На працягу апошніх двух гадоў «Газеце Слонімскай» не дазваляюць карыстацца паслугамі падпіскі празь «Белпошту», распаўсюджвацца празь «Белсаюздрук» і друкавацца ў мясцовай друкарні.

«Газета Слонімская» — апошняе незалежнае выданьне ў Гарадзенскай вобласьці.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0