Іранскі суд асудзіў кіраўніка фэдэрацыі настаўнікаў Ірану на тры гады турэмнага зьняволеньня за зьнявагу прарока Мухамэда, паведамляе lenta.ru са спасылкай на Reuters.

Настаўнік быў арыштаваны ў сакавіку 2007 г. за ўдзел у падрыхтоўцы экзаменацыйных пытаньняў, якія былі прызнаныя недастаткова карэктнымі ў дачыненьні да прарока. Імя і асуджанага і падрабязнасьці яго справы не паведамляюцца

Іран — ісламская краіна, правасудзьдзе якой заснавана на законах шарыяту.

Нагадаем, што на мінулым тыдні рэдактар менскай газэты «Згода» атрымаў тры гады калёніі ўзмоцненага рэжыму за перадрук дацкіх карыкатураў на прарока Мухамэда.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0