Delfi.lt

Delfi.lt

Пра гэта яна заявіла 4 сакавіка, адказваючы на пытанне замежных журналістаў пра вяртанне абавязковай вайсковай службы.

«Пагроза рэальная для ўсяго рэгіёну, краін Балтыі. Нашы суседзі сталі мала прагназавальнымі, я маю на ўвазе Расію», — сказала Грыбаўскайце.

Прэзідэнт Літвы нагадала пра ўзрослую актыўнасць расійскай арміі ў Калінінградскай вобласці, у Балтыйскім моры, дзе палёты расійскіх самалётаў прадстаўляюць пагрозу для грамадзянскай авіяцыі.

«Нам вядомыя працэдуры НАТА. Сілы хуткага рэагавання могуць пачаць дзейнічаць самае малое праз 72 гадзіны. Краіны Балтыі даволі невялікія. Мы самі павінны абараняцца цягам 72 гадзін, а можа і даўжэй», — сказала яна.

Вяртанне прызыўнікоў яна назвала відавочнай інфармацыяй, якая дае зразумець, што Літва будзе абараняцца.

У сераду ўрад Літвы ўхваліў падрыхтаваны Міністэрствам абароны праект закона, прыняцце якога неабходна для вяртання абавязковай вайсковай службы ў гэтым годзе.

У законапраекце прадугледжана, што ў гэтым годзе ў шэрагі ўзброеных сіл павінны прызваць ад 3000 да 3500 чалавек, законапраект таксама прадугледжвае павышэнне гранічнай колькасці вайскоўцаў. Першы прызыў маладых людзей ва ўзросце ад 19 да 26 гадоў на дзевяцімесячную службу можа адбыцца ў жніўні-верасні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?