Марк Цукерберг. Фота: thetimes.co.uk

Марк Цукерберг. Фота: thetimes.co.uk

Марк Цукерберг часам асабіста праводзіць сумоўі. Каб вызначыць, ці адпавядае кандыдат стандартам кампаніі, заснавальнік Facebook мае спецыфічнае пытанне, перадае Yahoo.

«Ці быў бы я рады працаваць на цябе?» — пытае Цукерберг патэнцыйных супрацоўнікаў.

«Я прыму некага на працу толькі тады, калі буду сам рады працаваць на яго. Гэта вельмі добры тэст», — заявіў ён на штомесячным зборы сузаснавальнікаў у Барселоне ў межах Mobile World Congress.

У кампаніі Facebook на канец 2014 года працавала больш за 9 тысяч чалавек. Дзесяць год таму над сацсеткай працавалі толькі сямёра. Паслугамі Facebook на 4 квартал 2014 года штомесяц карысталіся каля 1,4 млрд чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?