Пра гэта сёння ён заявіў на сустрэчы з кіруючым складам органаў унутраных спраў.

БелТА

БелТА

«Сёння ёсць надзея, што сусветная супольнасць на аснове мінскіх пагадненняў па ўрэгуляванні ўкраінскага крызісу прыкладзе намаганні для спынення братазабойчай вайны. Гэта трэба ў першую чаргу ўкраінскаму народу, гэта трэба Еўрапейскаму саюзу, і Беларусі, і Расіі», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

«У нашай краіне, на шчасце, захаваныя мір і згода, няма канфліктаў на нацыянальнай і рэлігійнай глебе. Беларускі народ за сваю гісторыю напоўніцу спазнаў трагедыю войнаў, якія прайшлі па нашай зямлі. І мы нікому не жадаем адчуць жахі ваеннага часу», — адзначыў ён.

«Я ўжо неаднаразова казаў, але лічу неабходным яшчэ раз падкрэсліць: ніякім «плошчам» у Беларусі не бываць, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Правапарадак, як і сваю краіну, мы павінны цалкам захаваць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?