Сайт lmgtfy.com дазваляе прапанаваць сябру «пагугліць» за яго — так некаторыя адказваюць на глупыя на іх думку пытанні
Навукоўцы Ельскага універсітэта, ЗША, апублікавалі (PDF) даследаванне інтэлектуальных здольнасцей сумарна тысячы студэнтаў з выкарыстаннем пошукавікаў і без.
Тыя студэнты, якім дазволілі карыстацца пошукавікамі, мелі «вельмі недакладнае» ўяўленне пра свае веды ў прадметах у параўнанні з тымі, хто «гугліў» інфармацыю ў кнігах.
У адным з тэстаў студэнтаў спачатку пыталі, як працуе маланка ў адзенні. Адной групе прапанавалі даць адказ спасылкай у інтэрнэце, другой — схемай на лісце паперы. У наступным студэнтаў спыталі, чаму ў воблачнае надвор’е цяплей. Група, якой дагэтуль дазвалялі карыстацца пошукавікамі, адказвала больш упэўнена, хай і не мела магчымасці «загугліць» адказ на гэтае пытанне. Наступныя тэсты пацвердзілі карціну.
Даследчыкі адзначаюць, што эфект «доступу да пошукавікаў» захоўваўся доўга пасля таго, як чалавек выходзіў з інтэрнэту. «Нагугленыя» людзі былі больш упэўненыя ў правільнасці сваіх адказаў — а гэта можа быць небяспечна пры прыняцці важных вырашэнняў у жыцці.
Аўтары эксперыменту падкрэсліваюць, што праз развіццё мабільнага інтэрнэту мяжа між уласнымі ведамі і ведамі ўсяго чалавецтва сціраецца ўсё больш.