Міжнародны валютны фонд адмовіў Грэцыі ў адтэрміноўцы па выплаце доўгу.

Пра гэта са спасылкай на ўласныя крыніцы ва ўрадзе краіны і ўпраўленні фонду паведамляе ў пятніцу, 17 красавіка, Financial Times.

Паводле выдання, урад Грэцыі неафіцыйна звярнуўся да МВФ з просьбай адкласці выплаты, аднак атрымаў адмову. Акрамя таго, Грэцыю «пераканалі не накіроўваць афіцыйны запыт» аб адтэрміноўцы плацяжоў.

Да 1 мая 2015 года краіне будзе неабходна выплаціць 195,1 млн еўра МВФ. Усяго сёлета Грэцыя павінна выплаціць больш за 9 млрд еўра.

У МВФ дапускаюць адтэрміноўку выплат пры ўзгадненні новай праграмы рэформаў.

Раней выданне паведамляла, што краіна гатовая абвесціць дэфолт. Ва ўрадзе Грэцыі гэтую інфармацыі абверглі. Агенцтва Standard & Poor's панізіла рэйтынг Грэцыі да пераддэфолтнага ўзроўню.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?