Завяршыўся рабочы візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Маскву, дзе ён узяў удзел у нефармальным саміце кіраўнікоў дзяржаў СНД. Прэзідэнт Беларусі вярнуўся ў Мінск.

Як паведамляе прэс‑служба кіраўніка беларускай дзяржавы, падчас саміта прэзідэнты краін СНД абмяняліся меркаваннямі па шырокім коле пытанняў, што ўяўляюць узаемную цікавасць, найперш адносна далейшага развіцця супрацоўніцтва ў межах Садружнасці.

«Беларускі бок пазітыўна ацаніў ход рэалізацыі Канцэпцыі далейшага развіцця СНД, прынятай на саміце ў Душанбэ ў кастрычніку 2007 года, — гаворыцца ў паведамленні прэс‑службы. — Пачалі працаваць групы па выпрацоўцы стратэгіі эканамічнага развіцця Садружнасці і па павышэнні харчовай бяспекі дзяржаў — удзельніц СНД. Ідзе абмеркаванне праектаў палажэнняў аб старшынстве ў СНД, аб нацыянальных каардынатарах».

А.Лукашэнка падчас нефармальнай гутаркі таксама паведаміў калегам аб сваіх нядаўніх зносінах з Уладзімірам Пуціным у Сочы, паведамляе прэс‑служба прэзідэнта Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?