Астранаўт Тэры Вёртс, які з лістапада мінулага года знаходзіцца на МКС, паказаў, што будзе ў бязважкасці з шыпучай таблеткай пры яе кантакце з шарыкам вады.
Вада, што ў бязважкасці збіраецца ў шарык, хутка схоплівае таблетку, усярэдзіне шарыка пачынаецца звыклая «шыпучая» рэакцыя, што не выходзіць за межы шарыка. Толькі зрэдку шарык «страляе» часцінкамі таблеткі.
Відэа знятае ў фармаце 4K на прафесійную камеру RED Epic Dragon, якой здымаліся галівудскія блакбастары кшталту «Хобіта».
Раней Вёртс атрымаў у сацсетках «некасманаўтскую» славу: ён з арбіты развітаўся з акцёрам Леанардам Німоем.
«Школьнымі» эксперыментамі ў космасе найбольш праславіўся канадскі астранаўт Крыс Хэдфілд — эксперыменты ён публікаваў на сваім канале Youtube. Напрыклад, ён паказваў, як у космасе прыходзіцца есці дэсерт, галіцца ці плакаць. Таксама Хэдфілд выдатна спяваў і стаў зямлянінам, хто запісаў у космасе музычны альбом.