Уладзімер Навумаў

Аляксандар Казулін, паводле дзейнага заканадаўства, ня меў права на кароткатэрміновы водпуск. Пра гэта заявіў журналістам 29 лютага міністар унутраных спраў Уладзімер Навумаў.

Паводле яго слоў, былая жонка, па‑першае, не зьяўляецца, згодна з заканадаўствам, блізкім сваяком. Па‑другое, Казулін, меў чатыры спагнаньні, апошняе зь якіх — за несанкцыянаванае карыстаньне тэлефонам, прычым, як зазначыў міністр, пакараньне за гэта панёс ня толькі А.Казулін, але і чатыры супрацоўнікі адміністрацыі папраўчай установы, якія дапусьцілі «грубае парушэньне рэжыму».

«Калі браць з боку заканадаўства, то не было ніякіх крытэрыяў у яго (Казуліна) бок. Але прынялі такое рашэньне нават не выключна, а насуперак дзейнаму заканадаўству», — заявіў У.Навумаў.

Нагадаем, рашэньне аб водпуску Аляксандру Казуліну было прынята праз двое сутак пасьля сьмерці яго жонкі Ірыны Казулінай. Каля 1 гадзіны ночы 26 лютага яго прывёз дадому ў Менск начальнік калёніі Віталь Агнісьцікаў. Для разьвітаньня з жонкай Казулін меў кароткатэрміновы водпуск сустрэчу тэрмінам на трое сутак.

Паводле: Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0