29 лютага ў 17:44 кароткае замыканьне на электрападстанцыі пакінула безь сьвятла цэлы гарадзкі раён. А кароткачасовыя перабоі адчувалася па ўсім Менску.

З‑за аварыі безь сьвятла на некалькі гадзін засталіся 140 шматкватэрных дамоў.

Адключэньне электрычнасьці закранула паўднёвы ўсход сталіцы. Прычынай аварыі стала кароткае замыканьне на падстанцыі. Звычайна на іх усталявана 2 трансфарматары, якія могуць замяніць адзін аднаго. Але на падстанцыі «Дражня» пераўтваральнік энэргіі ўсяго адзін.

Працу аварыйна‑рэмонтных брыгад ускладніла адключэньне адной зь ліній. І электрычнасьць у некаторыя жылыя кварталы вярнулася толькі да 10‑й вечара пятніцы.

Гэта ня першы інцыдэнт у энэргасетках сталіцы. Летась у верасьні безь сьвятла засталіся адразу 4 раёны. А самая буйная аварыя адбылася 29 гадоў таму. Тады ўвесь Менск на 13 хвілін застаўся безь сьвятла, спыніліся прадпрыемствы й грамадзкі транспарт.

Паводле ont.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0