Адзін з найбуйнейшых банкаўскіх кангламератаў у свеце брытанскі HSBC прагназуе новы абвал нацыянальнай валюты. Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на даклад аналітыкаў банка Мурата Топрака і Дамініка Банінга.

У сваім дакладзе пад назвай «Рубль: Гэты мядзведзь сам не западзе у спячку» аналітыкі ўпэўненыя ў новым зніжэнні рубля ў сувязі з адтокам капіталу, пагаршэннем гандлёвага балансу, а таксама дзеяннямі Цэнтрабанка.

Яны мяркуюць, што прыпынак рубля ў адзнакі 65 руб. за даляр — гэта «часовы прыпынак», а да канца года даляр уздымецца да адзнакі ў 72 руб., пры гэтым да канца 2016 рубель прасядзе яшчэ — да 78 руб. за даляр прычым на курс не акажа ўплыў нават патэнцыйны адскок цэнаў на нафту, упэўненыя аналітыкі.

«Расія па-ранейшаму адчувае чысты адток капіталу. Мы лічым, што ён стане больш прыкметным і відавочным у бліжэйшыя месяцы з-за таго, што да канца года кампаніям трэба пагасіць знешні доўг на суму больш як $20 млрд», — тлумачаць Топрак і Банінг у сваім дакладзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?