Сёньня ля пасольства Беларусі ў Маскве была праведзена акцыя, прысьвечаная Дню Волі. Затрыманы каардынатар «Абароны» Эдуард Глезін. У 11:30 па маскоўскім часе каардынатар руху «Абарона» Эдуард Глезін выйшаў на адзіночны пікет насупраць пасольства Беларусі. Ён трымаў у руках плакат «Дзень волі — на волю палітвязьняў!» с фатаграфіямі Андрэя Кіма, Аляксандра Казуліна і Сяргея Парсюкевіча. Астатнія актывісты разьмясьціліся насупраць пасольства без плякатаў. Перад гэтым яны павесілі на агароджы амбасады бел‑чырвона‑белую лічбу «90» ў гонар юбілею БНР.

Паводле расейскіх законаў адзночны пікет ня трэба ўзгадняць з уладамі, таму яго правядзеньне цалкам легальнае. Аднак амаль адразу да актывіста падышлі два супрацоўнікі міліцыі і спынілі акцыю. Эдуарда Глезіна адвезьлі ў АУС «Басманнае», дзе склалі пратакол аб адмістрацыйным парушэньні.

Відэа:

Яраслаў Сьцешык, фота, відэа: community.livejournal.com/andrei_kim

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0