«Збіваннем і затрыманнем удзельнікаў мірнага святкавання Дня волі ўлада паказала свой звярыны выскал» — так рэзка ацаніў падзеі 25 Сакавіка выказаў адзін з лідэраў беларускай апазіцыі, экс‑кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Мілінкевіч, у інтэрв’ю агенцтву БелаПАН.

«Гэта былі абсалютна мірныя людзі, якія выйшлі з кветкамі, каб адсвяткаваць 90‑годдзе абвяшчэння БНР. Але іх збівалі, заштурхоўвалі у падваротні, каб прэса не магла бачыць гэтыя здзекі», — сказаў А.Мілінкевіч.

«Улада не вучыцца і не збіраецца мяняцца. Яна толькі гуляла ў дэмакратыю з надзеяй атрымаць грошы з Захаду. У душы яна засталася ранейшай», — лічыць А.Мілінкевіч.

Паводле меркавання палітыка, затрыманых падчас акцыі маладых людзей «немагчыма паставіць на калені».

«Кожнаму, хто страціць працу або будзе выключаны з навучальнай установы, акажуць падтрымку», — падкрэсліў А.Мілінкевіч.

Падчас суткненняў міліцыі і ўдзельнікаў акцыі А.Мілінкевіч траўмаваў сцягно.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0