Увечары 25 сакавіка, а 20.00‑ай гадзіне на цэнтральнай плошчы Вялейкі адбыўся сьвяточны салют, прысьвечаны 90‑годдзю БНР.

Нягледзячы на дрэннае надвор’е, адмыслова паглядзець на салют прыйшлі прыблізна 40‑50 чалавек. З‑за таго, шта месца агульнага збору прызначана не было, людзі стаялі па розных канцах плошчы. Таксама салют пабачылі мінакі, якія вярталіся з працы дадому ці чакалі аўтобус на прыпынку насупраць царквы.

Пра салют людзям паведамлялася праз рассылку па электроннай пошце, праз аб’явы на пад’ездах дамоў, а таксама праз «ланцуговы» sms — калі кожны хто атрымоўваў sms, дасылаў яго яшчэ 3‑ом сябрам, а тыя яшчэ тром і г. д.

Салют доўжыўся некалькі хвілін.

Паводле Vilejka.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0