У часе вобшуку ў сябе журналіст Андрэй Аляксандраў перапісаў тэкст даручэньня на ператрусы, выдадзенага намесьнікам пракурора Менску Стукам першаму намесьніку старшыні КДБ генэрал-маёру Вягеру.
Ператрусы праводзяцца на падставе даручэння намесніка пракурора г. Мінска А. Стука першаму намесніку старшыні КДБ генерал-маёру Вягеру В.П. У даручэнні пералічаныя прозвішчы людзей, якія, па аператыўных звестках, з’яўляюцца супрацоўнікамі тэлеканалу «Белсат». Ад рукі ў дакуменце дапісана, што ператрусы трэба правесці таксама ў «іншых актывістаў радыкальных палітызаваных груповак».
Пра гэта паведаміў прэс-службе ГА «БАЖ» кіраўнік Наваполацкай філіі арганізацыі Андрэй Аляксандраў, у якога ў кватэры прыкладна ў 14.00 скончыўся ператрус. Супрацоўнікі КДБ прад’явілі яму ордэр на ператрус і тэкст «Даручэння». У апошнім пералічаныя прозвішчы 16 журналістаў, якія наш калега перапісаў: Мельнікаў, Гатоўчыц, Баршчэўскі, Сцяпанава, Суднік, Вараб’ёў, Карпенка, Аршынскі, Васількоў, Брокараў, Шобін, Чухно, Дэх, Белы, Буцік (?), Шчапёткіна, Аляксандраў.
З даручэння вынікае, што супрацоўнікі КДБ такім чынам прымаюць захады па прадухіленні распаўсюду заведама ілжывых вымыслаў адносна кіраўніка беларускай дзяржавы. Гаворка ідзе пра дэманстрацыю «анімацыйнага роліка», нібыта паказанага па тэлеканале «Белсат».