Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў заявіў, што ваганні курсу расійскага рубля з-за падзення коштаў на нафту выклікаюць у Крамлі насцярожанасць.

«Безумоўна, падобныя ваганні валюты выклікаюць, вядома, насцярожанасць, і, безумоўна, вельмі пільна за гэтым назіраюць у нас», — цытуе Пяскова агенцтва Інтэрфакс.

Пры гэтым ён адзначыў, што ўсё ж пытанні аб цэнах на нафту лепш адрасаваць ураду, бо прадметна гэтай праблемай займаецца менавіта кабінет міністраў.

У апошнія тыдні цэны на нафту стабільна падаюць на фоне адмовы АПЕК скараціць узровень яе здабычы. У панядзелак кошт ф'ючэрса на пастаўку нафты маркі Brent у студзені 2016 года на Лонданскай біржы ICE упершыню з 2008 года апусціўася ніжэй за 37 даляраў за бараль.

У выніку зноў пачаў падаць курс расійскага рубля да асноўных валют. Па стане на 12.00 аўторка даляр каштаваў больш за 70 рублёў, а еўра — амаль 78.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?