Заснавальніку канцэрна «Арлан» Яўгену Чырвоненку было адмоўлена ва ўездзе ў Беларусь. Памежнікі спынілі яго ў аэрапорце Мінск-2.

Пра гэта РІА Навіны паведаміла крыніца ў Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі.

Памежнікі не тлумачыць прычыны забароны на ўезд.

Падчас Аранжавай рэвалюцыі Чырвоненка — ужо мультымільянер на той момант — быў начальнікам аховы кандыдата ў прэзідэнты Віктара Юшчанкі і адным з фундатараў і скарбнікам яго выбарчай кампаніі.

Чырвоненка сцвярджае, што мільянерам стаў яшчэ ў савецкі час. Ён быў аўтагоншчыкам, майстром спорту міжнароднага класа, і зарабляў вялікія ганарары на спаборніцтвах.

Быў набліжаным да прэзідэнта Кучмы, пасля зрабіў стаўку на Юшчанку.

Пасля кароткачасовага знаходжання ва ўрадзе Юліі Цімашэнка ён у 2005 годзе стаў кіраўніком Запарожжа. Потым Яўген Чырвоненка быў першым намеснікам гарадскога галавы Кіева Леаніда Чарнавецкага, з 2011 года працаваў у Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях.

Вялікі праціўнік Юліі Цімашэнкі, у 2010 ён падтрымаў не яе, а Віктара Януковіча.

Адзін час быў віцэ-прэзідэнтам Еўразійскага яўрэйскага кангрэса. Меў двайное грамадзянства — Украіны і Ізраіля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?