Распачатая крымінальная справа ў дачыненні да двух жыхароў Мазыра, якіх інспектары аховы прыроды і супрацоўнікі міліцыі затрымалі на тэрыторыі Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка за незаконную рыбалку сеткай. 

Мужчыны рыбачылі на возеры Стараселле ў Хойніцкім раёне і да моманту затрымання паспелі вылавіць 77 кг рыбы — ляшчоў, шчупакоў, лінёў. 

Як паведамляе Дзяржаўная інспекцыя па ахове жывёльнага і расліннага свету, за здабычу рыбы на забруджанай радыенуклідамі тэрыторыі ўрон вылічваецца ў трайным памеры. У гэтым выпадку ён складзе 128 мільёнаў рублёў. 

Дзяржінспектары Мазырскай міжраённай інспекцыі па ахове жывёльнага і расліннага свету ў мінулую нядзелю затрымалі паляўнічага-браканьера. На меліярацыйным канале каля вёскі Рудзенька Калінкавіцкага раёна мужчына застрэліў двух баброў. Паляўнічы меў пуцёўку на зайца і зарэгістраваную стрэльбу. Пры жаданні мог бы аформіць дазвол на здабычу бабра, аднак не зрабіў гэта. Зараз яго чакае крымінальная адказнасць і 25 мільёнаў рублёў штрафу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?