У Брылевічах

Тэрміны засяленьня менскіх навасёлаў ад моманту атрыманьня ключоў скароцяць да аднаго месяца. Раней на пераезд адводзілася да 3 месяцаў.

Як паведаміў старшыня камітэту будаўніцтва й інвэстыцый Менгарвыканкаму Андрэй Ясючэня, у апошнія гады аб’ём будаванага жытла рэзка павялічыўся.

Так, калі ў 2002 годзе ў Менску было збудавана 250 тысяч м² агульнай плошчы дамоў, то амаль столькі сама (200 тысяч м²) здадзена сёлета ў першым квартале, — паведамляе БЕЛТА.

Тым часам, гледзячы па менскіх навабудах, жыхарам падчас даюць ключы яшчэ да таго, як да іхніх кватэр можна нармальна дабрацца. Здадзеныя дамы ў Брылевічах і Міхалове стаяць у гразі, вакол сноўдае будаўнічая тэхніка, недабудаваныя праезды, а за пешаходныя дарожкі, здаецца, ніхто нават ня браўся.

«На Гурскага, 44/2 учора давалі ключы. Давалі з боем. Некаторыя гразіліся баставаць. Вакол дому «балота». Думаю, што да траўня там рабіць адназначна няма чаго (калі няма ахвоты мясіць гразь)», — піша на форуме мікрараёну Міхалова v-soft

На суседнім форуме мікрараёну Брылевічы Verter знаёміць з красамоўным фотарэпартажам пра побыт першых жыхароў Брылевічаў і іх няпросты шлях да дому.

Фота: Verter, forum.esmasoft.com

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0