Гэтай ноччу ў Паўночнай Амэрыцы стартаваў розыгрыш Кубку Стэнлі па хакеі. Сярод тых, хто пачынаюць барацьбу за выжываньне і два клюбы беларускіх легіянэраў.

Калі «Манрэаль Канадыянс» братоў Касьціцыных і Міхаіла Грабоўскага правядзе стартавы матч толькі сёньня, то «Каларада Эвэланш» Руслана Салея ўжо пачала барацьбу.

«Лавінам» можна лічыць пашанцавала з супернікам – «Мінэсота Ўайлд», куды б цяжэй было гуляць з «Дэтройтам» і «Сан-Хасэ».

Каманда Салея пасьля другога пэрыяду выйгравала зь лікам 2:0, але ў апошнім дазволіла гаспадарам адыграцца. Лёс сустрэчы вырашаў овэртайм, дзе фартуна ўсьміхнулася «Каларада». Пераможную шайбу на 72-ой хвіліне гульні зь перадачы беларуса Салея забіў канадзец Сакік – 3:2.

Наступная гульня ў гэтай сэрыі да чатырох перамог адбудзецца 11 красавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?