Макс Корж на сваёй старонцы Укантакце выклаў фота маладога сябе ў споднім у часы студэнцкага юнацтва.
А таксама выклаў спячага сябе.
Імаверна, такім чынам спявак хоча прыцягнуць увагу да трох новых трэкаў, якія ён выклаў сёння, з новага альбома «Хатні-2».
Трэкі пад назвамі «Слова пацана», «Лістапад» і «Адпальвай, сын» ужо з раніцы разыходзяцца сярод фанаў Каржа.
Як паведамляе каманда спевака, «у новым альбоме спявак вырашыў паказаць свой «не хатні» бок. Макс па-ранейшаму верны сабе: блізкія і зразумелыя каштоўнасці, нястрымны адрыў і пастаяннае імкненне да здзейсненага гучання, якое можа здзівіць самага патрабавальнага слухача».
Да песень «Адпальвай, сын» і «Лістапад» Макс выпусціў яшчэ і цікавую анімацыю на YouTube.
0
0
0
0
0
0