20 красавіка адбылося афіцыйнае «Адкрыцьцё веласэзону‑2008». Гэтая падзея ўжо стала шматгадовай традыцыяй ад арганізатараў Poehali.net. Кожны год адкрыцьцё атрымліваецца адрозным ад папярэдняга. Кожны раз зьяўляюцца цікавыя конкурсы, дзе кожны з прысутных можа знайсьці штосьці для сябе. Адкрыцьцё — ня проста спартовае мерапрыемства. Яно дае магчымасьць адначасова сабраць аматараў розных стыляў катаньня на ровары (шашэйнікаў, прыхільнікаў горнага ровара, велатурыстаў, проста аматараў), а таксама навязаць кантакты й знайсьці новых сяброў.

Афіцыйная рэгістрацыя была прызначаная на 10 гадзін, але большасьць удзельнікаў сталі прыяжджаць задоўга да гэтага часу. Ахвотных зарэгістравацца было каля 150 чалавек. Яны не пабаяліся дожджыка, які вельмі хутка перастаў прыносіць дыскамфорт. Сярод зарэгістраваных удзельнікаў былі абсалютна розныя людзі як па ўзроставай катэгорыі (самаму даросламу ўдзельніку было 66 гадоў), так і па стылях катаньня на ровары.

У часе мерапрыемства ўдзельнікам прапаноўвалася падпісацца пад зваротам да гарадзкіх уладаў пра неабходнасьць абсталяваньня ў грамадзкіх месцах ахоўваемых велапарковак. Магчыма, збор подпісаў паспрыяе таму, што дзяржаўныя чыноўнікі нарэшце заўважаць раварыстаў ня толькі як праблему на дарогах, але і як даволі шматлікую частку нашага грамадзтва, да якой пакуль нікому няма справы.

Антон Маталько

Дасылайце на [email protected] вашы фатаздымкі. Зьмяшчайце народныя навіны. Паведамляйце пра пільныя здарэньні на тэлефоны
(029) 707-73-29,
(029) 613-32-32,
(017) 284-73-29
Хай людзі ўбачаць вашымі вачыма!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0