Ксёндз Вітальд. Служыць у Ліпнішках, што пад Іўе.
Раней быў у Слоніме. У тых краёх аднавіў некалькі храмаў. Неяк з турыстамі ехалі да Жыровіц, па дарозе завіталі да слонімскага касцёла святога Андрэя. Акурат там быў ксёндз Вітальд. Ён доўга нам распавядаў на сакавітай, народнай мове, а напрыканцы прамовы падыйшоў да адной жанчынкі і кажа:
— Ты — самая светлая з усіх. Напэўна, пасцілася?
— Так, бацюшка, — самлеўшы, адказала яна. — Я перад паездкай да Жыровіц некалькі дзен пасцілася…
Ну скажыце, бывае ж…
У гэтую суботу, перад Вялікаднем, рушым экскурсіяй па ваколіцах Іўя, заедзем да Ліпнішак паздароўкацца. «Толькі пабожных вязіце, усё ж Вялікая Субота, зюганаўцаў нам не трэба», — у сваёй манэры развітаўся святар.
Падрабязней пра вандроўку «Да замка Чорнай панны» на www.zamak.by.