ЕС заклікаў неадкладна выпусціць украінскую лётчыцу Надзею Саўчанка. Асновай для такога кроку павінен стаць пункт мінскіх пагадненняў аб абмене «усіх закладнікаў і незаконна ўтрыманых асоб» у сувязі з украінскім канфліктам.

На наступны дзень пасля таго, як расійскі суд прыгаварыў ўкраінскую лётчыцу і дэпутата Вярхоўнай рады Надзею Саўчанка да 22 гадоў калоніі, Еўрасаюз выступіў з асуджэннем гэтага прысуду. Вярхоўны прадстаўнік ЕС па знешняй палітыцы Федэрыка Магерыні ў сваёй заяве падкрэсліла, што Брусэль непакоіцца за лёс не толькі Саўчанка, але і іншых асуджаных у Расіі украінцаў.

«Мы працягваем заклікаць расійскія ўлады неадкладна і без якіх-небудзь умоў выпусціць Надзю Саўчанка па гуманітарных прычынах і ў адпаведнасці з мінскімі дамовамі, якія сцвярджаюць неабходнасць вызвалення ўсіх закладнікаў, захопленых падчас вайны ва Украіне», — гаворыцца ў заяве.

Акрамя таго, ведамства Магерыні (EAAS) нагадвае пра асуджаных у Расіі рэжысёра Алега Сянцова і актывіста Аляксандра Кольчанку, заклікаючы гарантаваць «іх бяспечнае вяртанне ва Украіну».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?