Каля 1 млн 165 тыс. чалавек узялі ўдзел ў велікодных багаслужбах у Беларусі. Пра гэта БЕЛТА паведаміў в.а. начальніка ўпраўленьня інфармацыі і грамадзкіх сувязяў Міністэрства ўнутраных спраў Алег Сьлепчанка.

У Менску ў набажэнствах узялі ўдзел каля 100 тыс. вернікаў.

Для параўнаньня: у Расеі, з насельніцтвам 142 млн. чалавек, у велікодных службаў бралі ўдзел каля 7 млн чалавек.

Варта адзначыць, што значная частка насельніцтва Беларусі, каталікі і пратэстанты, сустракалі Вялікдзень 23 сакавіка, паводле грэгарыянскага календара.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0