Гэтая тэма абмяркоўвалася 30 красавіка падчас сустрэчы сустаршыняў Палітрады Аб’яднаных дэмакратычных сіл з паслом Польшчы ў Беларусі Хенрыкам Літвінам.

Удзел у ёй узялі лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін, Беларускай сацыял‑дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоль Ляўковіч і першы наменсік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка.

Як паведаміў Інфармацыйнаму цэнтру АДС Сяргей Калякін, плануецца, што рабочая паездка лідэраў апазіцыі ў Польшчу адбудзецца з 27 па 30 траўня.

— На жаль, як нам падаецца, зараз у Польшчы не хапае аб’ектыўнай інфармацыі пра падзеі ў Беларусі, пра палітычнае становішча і пра сітуацыю з правамі чалавека. Таму акрамя палітычных сустрэч, мы плянуем правесці прэс‑канферэнцыю для польскіх журналістаў, распавёў Сяргей Калякін.

Пакуль афіцыйная праграма візіту яшчэ не ўзгодненая. Але Сяргей Калякін упэўнены, што беларускія палітыкі змогуць сустрэцца з прадстаўнікамі парламенцкіх фракцый Сейма Польшчы, а таксама Мінстэрства замежных спраў.

Падчас сённяшняй гутаркі з Хенрыкам Літвінам лідэры АДС таксама абмеркавалі ўчорашнія выказванні Лукашэнкі, якія тычылісь адносінаў дзяржавы з нацыяльнаымі меньшасцямі і, у прыватнасці, «карты паляка». Акрамя таго, закраналіся тэмы вызвалення палітвязняў, распаўсюду незалежных СМІ і маючых адбыцца восенню парламенцкіх выбараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?