Першым праектам будзе забаўляльнае шоў з тых, што звычайна паказваюць у найлепшы этэрны час. Паказ шоў прымеркаваны на восень.
Група Zodiak Television, вялікі й пасьпяховы гулец эўрапэйскага тэлевізыйнага рынку, пашырае сваю дзейнасьць на тэрыторыі СНД, адчыняючы ў Беларусі новае аддзяленьне, якое мае скарыстацца вытворчымі й ліцэнзійнымі магчымасьцямі краіны.
Аддзяленьнем будзе кіраваць Zodiak Vostok — кампанія ў Маскве, якая забясьпечвае інвэстыцыйную актыўнасьць групы ў краінах СНД.
Першай прадукцыяй у Беларусі будуць 34 эпізоды забаўляльнага шоў, прызначанага для паказу ў лепшы этэрны час. Шоў замовіла й фінансавала беларуская лётэрэйная кампанія «Спорт‑пары».
Шоў ствараецца ў новым фармаце, распрацаваным падпарадкаванай групе кампаніяй TeleAlliance.
Стратэгія Zodiak Television — у фармаваньні моцнага каталёгу ліцэнзыяў, якія акупляецца праз вытворчасьць, сумесную вытворчасьць альбо продаж ліцэнзіяў на рынках СНД.
У 2007 годзе Zodiak перадаў беларускаму АНТ фармат «Зоркі на сцэне» (у мясцовым варыяньце — «Дзьве зоркі»). Перадача імгненна зрабілася гітом.
Але прапанова «Спорт‑пары» зьяўляецца для Zodiak Television магчымасьцю прарвацца на беларускі рынак «уласнай пэрсонай», каб заняць на ім цэнтральнае становішча.