19 ліпеня ў 9.40 ў бальніцы памёр 82-гадовы кіроўца «Масквіча», які за два дні да гэтага ўрэзаўся ў трактар на скрыжаванні ў Камянцы.

У выніку аварыі мужчына атрымаў траўмы галавы і жывата. Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай гібелі пажылога вадзіцеля стаў інфаркт, паведамілі ў ДАІ рэгіёна.

ДТЗ адбылося днём 18 ліпеня ў вёсцы Дзмітравічы.

82-гадовы кіроўца «Масквіча», выязджаючы з вуліцы Першамайскай, не прапусціў трактар з прычэпам, які ехаў па галоўнай, паведамілі ў ДАІ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?