У суботу замест дызель-цягніка Мінск — Вільня (№ 801/802) сышоў склад з меншай колькасцю вагонаў. У БЧ у той жа дзень прынеслі прабачэнні пасажырам і пракаментавалі сітуацыю: яна звязана з тэхнічнымі прычынамі і тым, што цягнік № 801 адправілі на планавы рамонт.

— Разбіраемся з пытаннем, чаму адбылася такая сітуацыя, шукаем вінаватых. Але цяпер наша задача — кампенсаваць затраты пасажырам, якія праехалі ў гэтым цягніку без месца, — паведаміў сёння TUT.BY першы намеснік начальніка пасажырскай службы БЧ Андрэй Кашко.

Беларуская чыгунка будзе вяртаць частка кошту праязнога квітка тым, хто вымушаны быў ехаць стоячы.

— Гэтыя пасажыры павінны звярнуцца ў білетныя касы на станцыю Мінск-Пасажырскі для кампенсацыі. Яшчэ ў вагоне ім рабілі на праязных дакументах адзнакi, што яны ехалі без асобнага месца. На падставе адзнак частку кошту квіткоў вернуць.

Сума кампенсацыі, кажа Андрэй Кашко, залежыць ад таго, на якую адлегласць ехалі пасажыры. Гэты цягнік едзе з прыпынкамі па Беларусі.

— Калі мы гаворым пра праязны дакумент пасажыраў, якія набылі квіткі другога класа і ехалі да Вільні, то кошт кампенсацыі складзе 13 рублёў, — патлумачыў прадстаўнік БЧ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?