Фота sb.by.

Фота sb.by.

Пра гэта са спасылкай на старшыню камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Міхаіла Мірончыка паведамляе агенцтва «Минск-Новости».

Усяго ў 2016-2017 навучальным годзе ў горадзе будзе працаваць 241 установа агульнай сярэдняй адукацыі: 50 гімназій, 1 гімназія-каледж, 2 ліцэя, 176 сярэдніх школ, 1 кадэцкае вучылішча, 5 пачатковых школ, 5 пачатковых школ-дзіцячых садкоў, 1 санаторная школа-інтэрнат.

Па папярэдніх падліках, на вучобу адправяцца больш за 185 тысяч дзяцей і падлеткаў (летась гэтая лічба была на 8 тысяч меншай).

З іх прыкладна 23 тысячы — першакласнікі, для якіх створаць 800 класаў. Таксама сфармавана 425 дзясятых класаў для больш чым 10,5 тысяч вучняў (летась гэтая лічба была на тысячу менш).

Таксама Міхаіл Мірончык распавёў, што ў Мінску працягваецца капітальны рамонт 12 устаноў адукацыі — гэта сярэднія школы № 15 і № 40 Ленінскага, гімназія № 41 Маскоўскага, санаторная школа-інтэрнат № 9 Кастрычніцкага, сярэдняя школа № 137 Першамайскага, сярэдняя школа № 64 і гімназія № 6 Савецкага і сярэдняя школа № 127 Фрунзенскага раёнаў.

Што тычыцца бягучага рамонту, то прыведзена ў парадак дахавае пакрыццё плошчай 4,9 тысячы квадратных метраў, 19 санітарных вузлоў і 5 харчблокаў. Адрамантаваныя фасады будынкаў у 8 установах адукацыі. Добраўпарадкавана тэрыторыя у 7 школах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0