Фота getty images.

Фота getty images.

Як перадаюць кітайскія сродкі масавай інфармацыі, 31-гадовая жанчына па прозвішчы Фань здзяйсняла пяцідзённы круіз на цеплаходзе кампаніі Royal Carribean з Шанхая ў Паўднёвую Карэю і Японію.

У мінулую сераду, 10 жніўня, неасцярожна перагнуўшыся праз агароджу, яна звалілася ў мора з чацвёртай палубы (вышыня сяміпавярховага дома), атрымаўшы пры гэтым толькі невялікія траўмы.

Пасажырка спрабавала прыцягнуць увагу каманды і публікі крыкамі аб дапамозе, але ніхто яе так і не пачуў.

Праз некалькі гадзін жанчына канчаткова выбілася з сіл. Нейкім чынам у яе атрымоўвалася трымацца на плаву і пры гэтым час ад часу драмаць.

У пятніцу, прачнуўшыся раніцай, яна заўважыла рыбацкую лодку, якая і выратавала яе.

Адбівалася ад медуз

Разам з Фань, сцвярджаюць кітайскія СМІ, на лайнеры знаходзіліся яе бацькі, якія заўважылі яе адсутнасць толькі праз некалькі гадзін.

Па звестках прэсы, бацька адмаўляўся верыць, што яго дачка жывая, да таго часу, пакуль не пагаварыў з ёй па тэлефоне.

Звышдоўгае знаходжанне ў марской вадзе, мяркуючы па ўсім, ніяк не адбілася на здароўі Фань: жанчына толькі паскардзілася на пухіры, якія ўтварыліся на руках ад кантакту з медузамі.

У сацыяльных сетках з'явіліся здагадкі, што кітаянцы ўдалося выжыць дзякуючы добрай спартыўнай падрыхтоўцы: яна пачала плаваць з пяці гадоў, займалася спортам ва ўніверсітэце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?