Каля 100 чалавек загінулі і больш за 200 атрымалі раненні ў выніку выбуху, які адбыўся ў чацвер, 8 верасня, на сметніку спальвання адходаў у найбуйнейшым горадзе Беніна Катану ў Заходняй Афрыцы. Пра гэта паведамілі мясцовыя СМІ ў пятніцу.
Мясцовы прыватны тэлеканал Canal3 удакладняе, што выбух адбыўся ў 20 км на поўнач ад Катану. Прычынай выбуху стала сапсаваная мука, якая не згарэла цалкам.
Такая высокая колькасць ахвяр было выкліканая тым, што мясцовыя жыхары вырашылі забраць сапсаваную муку, канфіскаваную раней на мытні і перавезеную на сметнік для спальвання, пасля таго, як органы кантролю пакінулі месца.
Паведамляецца, што колькасць загінулых можа ўзрасці, бо некаторыя з пацярпелых знаходзяцца ў крытычным стане з-за сур'ёзных апёкаў.
![Клас Клас](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-like.png)
0
![Панылы сорам Панылы сорам](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-facepalm.png)
0
![Ха-ха Ха-ха](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-smile.png)
0
![Ого Ого](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-omg.png)
0
![Сумна Сумна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-sad.png)
0
![Абуральна Абуральна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-anger.png)
0