Беларусь не мае намеру прымяняць меры мытнага рэгулявання для зніжэння імпарту піва. Аб гэтым заявіў журналістам 10 чэрвеня намеснік прэм’ер‑міністра Беларусі Іван Бамбіза.

«Нам не патрэбна прымяняць меры мытнага рэгулявання, у нас рэжым свабоднага гандлю з Расійскай Федэрацыяй плюс правілы СГА гэтага таксама не дазваляюць», — патлумачыў ён. Паводле меркавання віцэ‑прэм\’ера, айчынным вытворцам «трэба канкурыраваць па цане і якасці».

І.Бамбіза таксама зазначыў, што ў Беларусь прыцягваюцца замежныя кампаніі для стварэння на тэрыторыі рэспублікі іх брэндаў. Гэта, паводле яго меркавання, знізіць рост імпарту. У якасці прыкладу ён прывёў кампанію Heineken (Галандыя), якая ў гэтым годзе пачне вырабляць у Беларусі прадукцыю пад адным са сваіх брэндаў.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0