Недзе год ці два таму я пачула ад знаёмага: «Я сегодня ехал в трамвае, и женщина разговаривала с ребёночком по‑белорусски. Я её уважил, уважил». Тады я не надала гэтаму вялікага значэньня — нармальная зьява, прыемна толькі было, што ён палічыў мэтазгодным сказаць гэта мне. А нядаўна я зноў згадала гэты выпадак — ужо ў дачыненьні да сваіх праблемаў.

Гэты тэкст дасланы непасрэдна на сайт
Дасылайце на [email protected] вашы фатаздымкі. Зьмяшчайце народныя навіны. Паведамляйце пра пільныя здарэньні на тэлефоны
(029) 707-73-29,
(029) 613-32-32,
(017) 284-73-29
Хай людзі ўбачаць вашымі вачыма

Скажыце, калі ласка, што рабіць сьвядомай жанчыне, якая хоча выхаваць сьвядомае ж дзіця? Я не зьбіраюся нараджаць заўтра і нават у наступным месяцы, але пэрспэктыва мяне крыху пужае. Як мне вучыць яго размаўляць на беларускай мове, калі ў мяне ўсе сваякі, то бок і яго, майго дзіцяці, сваякі — рускамоўныя? Што мне яму чытаць — ну тут яшчэ ладна, я здолею сынхронна перакладаць. Па чым мне вучыць яго чытаць — па дзвюх кніжках, Карлсану і Піпі? Ну ладна, ён зачытае іх да дзірак, я яму яшчэ пару экзэмпляраў набуду. А мульцікі? Перакладаюць Саўт Парк, Футураму, фільмы пра каханьне й наркотыкі — добра, а што яму глядзець? А з кім яму гуляць — толькі з рускамоўнымі дзецьмі! Ня ведаю, ці існуюць яшчэ беларускамоўныя дзіцячыя садкі, але ведаю, колькі ад іх карысьці, бачыла па знаёмых. Ніколькі ад іх карысьці. Ну добра, атрымалася ў мяне яго выхаваць на роднай мове, пайшоў мой сынок ці дачка ў школку. У беларускамоўную клясу. А там, прабачце, акадэміны варыянт мовы — наркамаўка. А ён у мяне вучыўся чытаць па Карлсане на тарашкевіцы!

Проста рукі апускаюцца. Аднак жа не, ёсьць людзі, здольныя на сапраўдны подзьвіг — выхаваньне дзетак у сучасных умовах і старых традыцыях! Тая жанчына ў трамваі, дзеткі, якіх я бачыла на ўправе БНФ — яскравае таго сьведчаньне. Вось сапраўдныя маці‑гераіні (і бацькі, чаго ўжо там…). прапаную зрабіць для іх што‑небудзь добрае. Медаль — замала, на кватэры нам ня хопіць, а вось, скажам, выдаць якую кніжку дзіцячую… сапраўды цікавую, не з такіх, якія ў Цэнтральнай кнігарні прадаюцца — гэта можна! Ці перакласьці, скажам, савецкага Віні‑Пуха (я пра мульцік). А? =)

ЗЫ. Нічога не хачу сказаць супраць Цэнтральнай кнігарні, рэгулярна там закупаюся. Толькі вось дзіцячай літаратуры … глядзі вышэй!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?