Устаноўчы сход Нэпалу выбраў першага прэзыдэнта краіны, што нядаўна абвясьціла сябе рэспублікай.

Ім стаў Рам Баран Ядаў, які ў другім туры перамог кандыдата ад мааістаў. Ядаў прадстаўляе партыю «Нэпальскі кангрэс». Гэта другая па велічыні партыя ва Ўстаноўчым сходзе, які стварае ў краіне інстытуты рэспублікі пасьля скасаванай увесну манархіі.

Мааісты заваявалі траціну галасоў у парлямэнце, але Рама Барана Ядава падтрымалі таксама трэцяя і чацьвёртая па велічыні партыі ў сходзе — Марксісцка‑ленінская камуністычная партыя і Форум правоў народу Мадхэсі, які выступае ад імя жыхароў поўдню краіны.

У выніку Ядаў набраў 308 галасоў, а падтрыманы мааістамі Рамджая Прасад Сінгх — 282.

Вынікі галасаваньня сталі відавочным расчараваньнем для мааістаў, якія спадзяваліся сфармаваць урад.

Яны пагражаюць, як яны самі выказаліся «д’ябальскаму альянсу» трох партый, што не стануць фрамаваць урад, калі прымальны для іх кандыдат ня будзе прэзыдэнтам.

Прасада, які не зьяўляецца чальцом мааісцкай партыі, яны вылучалі як кампрміснага кандыдата, але без падтрымкі прэзыдэнта, паводле іх словаў, яны ня змогуць выканацуь свае перадвыбарчыя абяцаньні, у тым ліку і каб правесьці зямельную рэформу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?