Паступленьні ад кінапракату ва Ўкраіне ў першым паўгодзьдзі 2008 году вырасьлі на 6,3 млн грывень, або на 4 %. Пра гэта паведамілі ў міжнароднай асацыяцыі вытворцаў і дыстрыб'ютраў фільмаў Motion Picture Association (MPA).

Згодна з Законам аб мовах ва Ўкраіне кінапракат сёлета перайшоў на дзяржаўную мову. Расейскія СМІ ўзьнялі шумную кампанію пратэсту. Казалі, маўляў, перавод стане ўдарам па пракаце. Аднак статыстыка паказвае, што наведваньне кінатэатраў засталося стабільным ва ўсіх рэгіёнах краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?