Каля 500 чалавек былі эвакуіраваныя з чыгуначнага вакзала ў Менску сёньня а 5 раніцы. Невядомы паведаміў у міліцыю, што ў будынку вакзала знаходзіцца выбухное прыстасаваньне. Бомбу шукалі каля гадзіны. Толькі у 6.25 пасажыраў і супрацоўнікаў чыгункі пачалі прапускаць на вакзал.

Пра гэта Эўрарадыё паведамілі ў транспартнай міліцыі. Праваахоўнікі адзначылі, што паведамленьне аб мініраваньні вакзала не зьвязваюць з выбухамі ў Менску. Тым ня менш расьсьледаваньнем справы будзе займацца міліцыя гораду:

«Было эвакуіравана каля 500 чалавек, але інфармацыя не пацьвердзілася. Учора было аналягічнае паведамленьне недзе па горадзе, таму справай будзе займацца гарадзкое ўпраўленьне».

Еўрапейскае радыё для Беларусі

***

А ўчора бомбу шукалі ў Горадні. Паводле сьведак, паміж кіёскамі знайшлі чырвоны пакунак, перавязаны стужкай, у ім, па меркаваньні міліцыянтаў, маглі знаходзіцца выбуховыя рэчавы. З плошчы эвакуявалі ўсіх людзей, таксама эвакуявалі аўтамабілі, спыненілі рух транспарту. А 20-й гадзіне рух грамадзкага транспарту на прывакзальнай плошчы аднавіўся. У пакеце, які выклікаў трывогу, аказаліся пустыя тэрмасы, паведамляе Радыё Рацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0