Рэктар Менскай духоўнай акадэміі й сэмінарыі ігумен Іаасаф (Морза) зьвярнуўся праз дадатак да «Российской газеты» «Союз. Беларусь‑Россия» да праваслаўных Расеі. У «землякоў-беларусаў, якія жывуць цяпер у Расеі», і «ва ўсіх нашых братоў-расейцаў» рэктар просіць дапамогі ва ўладкаваньні Акадэмічнага храму.

Храм быў нядаўна адрэстаўраваны, аднак, як адзначае рэктар, у ім пакуль нестае царкоўнага начыньня — сьвятарскага й дыяканскага ўбраньня, патыраў?, напрастольных сямісьвечнікаў, лямпадаў, а таксама званоў.

Паводле слоў айца Іаасафа, Духоўныя школы «ня маюць стабільнага фінансаваньня, а ўтрымліваюцца на ахвяраваньні».

Паводле minds.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0