Піяр-менеджэр, кіраўнік рады дырэктараў кампаніі «Чайм Кам'юнікейшнз» Цімаці Бел заключыў з урадам Беларусі кантракт аб паляпшэнні іміджа краіны на міжнароднай арэне. Як паведаміў БелаПАН лорд Бел, кантракт быў падпісаны «ў канцы мінулага тыдня». Ён адмовіўся канкрэтызаваць суму кантракта і тэрмін яго рэалізацыі, спаслаўшыся на тое, што «гэта камерцыйны дагавор і ўсе яго падрабязнасці канфідэнцыйныя».

Піяр-менеджэр паведаміў, што будзе працаваць над іміджам Беларусі як краіны, а не беларускага прэзідэнта, як пра гэта раней паведамлялі некаторыя СМІ. Пры гэтым ён зазначыў: «Прэзідэнт — несумненная частка краіны і яе іміджа».

Раней у інтэрв'ю БелаПАН лорд Бел казаў, што кантракт прадугледжвае правядзенне дзвюх кампаній — інфармацыйнай і маркетынгавай. Мэта інфармацыйнай — «данесці больш праўдзівае ўяўленне аб Беларусі ў процівагу вобразу, створанаму ў сусветных СМІ». Маркетынгавая кампанія, паводле яго слоў, заклікана спрыяць павышэнню інвестыцыйнай прывабнасці краіны.

Нагадаем, 13 сакавіка Цімаці Бел сустракаўся ў Мінску з Аляксандрам Лукашэнкам.

Пазней у інтэрв'ю замежным СМІ лорд Бел заяўляў, што плануе зарабіць на кантракце з беларускім урадам «мільёны».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?