У Менску закрытыя для купаньня 4 вадасховішчы, паведамілі карэспандэнту агенцтва «Мінск‑Навіны» ў Менскім гарадзкім цэнтры гігіены й эпідэміялёгіі.
У прыватнасьці, мэдыкі не рэкамэндуюць прымаць водныя працэдуры ў вадасховішчах
- Дразды (пляж № 2, 5, 6, 7, 8),
- Заслаўскае (пляжы № 2 — 5)
- Цнянскае і
- Камсамольскім возеры.
Колькасьць небясьпечных для здароўя агульных каліфорных бактэрый, якія па‑просту называюць кішэчнай палачкай, перавышае ў гэтых вадаёмах гранічна дапушчальную канцэнтрацыю. Гэткія вынікі аналізаў спробаў вады, узятых спэцыялістамі Менскага гарадзкога цэнтру гігіены й эпідэміялёгіі.
0
0
0
0
0
0