У беларускіх школах у сувязі з пераходам на 11-гадовае навучанне змянілася нумарацыя класаў, паведаміў 28 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Мінску намеснік міністра адукацыі Казімір Фарыно.

Змяненні закрануць вучняў 9-х і 11-х класаў. Паводле слоў намесніка міністра, у дапаўненне да 9-х і 11-х класаў з новага навучальнага года ў беларускіх школах з'явяцца 9' (дзевяць штрых) і 11' (адзінаццаць штрых) класы.

У штрых-класах будуць вучыцца школьнікі, якія скончылі ў мінулым навучальным годзе 8-ы і 10-ы класы па 12-гадовай сістэме навучання.

Гэтыя дзеці за адзін навучальны год павінны прайсці скарэктаваную праграму двух гадоў навучання.

К.Фарыно зазначыў, што са школьнікамі, якія будуць вучыцца ў штрых-класах, "будуць займацца лепшыя педагогі". Штрых-класы будуць існаваць на працягу 2008/2009 навучальнага года і двух наступных гадоў.

Намеснік міністра таксама паведаміў, што па рашэнні мясцовых уладаў для навучэнцаў штрых-класаў субота можа быць вучэбным днём. Для ўсіх астатніх вучняў наведванне школы ў суботу з'яўляецца неабавязковым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?