Да таго ж, выпівохі ня могуць прыгадаць, хто зь іх дваіх сядзеў за стырном.
Як патлумачыў старшы інспэктар аддзяленьня агітацыі й прапаганды ДАІ ГУУС Менгарвыканкаму Юры Красноў, мінулай нядзеляй каля дзясятай вечара у раёне скрыжаваньня вуліц Прытыцкага й Ляшчынскага легкавік «Фіят» урэзаўся ў слуп.
У ім былі два маладзёны 1983 і 1975 году, аднак высьветліць, хто быў за стырном, аказалася праблематычным — настолькі абодва былі п’яныя.
Меншы патлумачыў, што нібыта сядзеў ззаду й таго, як адбылося ДТЗ, ня памятае. Ягоны сябрук увогуле ня змог даць якіх-кольвек тлумачэньняў. Абодвух паклалі ў бальніцу, паведамляе «Вечерний Минск»
0
0
0
0
0
0