Сябру аргкамітэта па стварэньні БХД Міколу Дземідзенка Полацкі дзяржаўны ўнівэрсітэт пагражае незаконным выключэньнем з трэцяга курса гістарычнага факультэта. Пра папярэдняе адлічэньне Міколу паведамілі ў самым пачатку навучальнага года, а крыху пазьней патэлефанавалі маці студэнта і сказалі, што яе сын ужо выключаны з універсітэта.

Па словах Міколы, асабіста яму ніхто ніякай інфармацыі не дае, апрача таго, што іспыт зь летняй сэсіі, які студэнт пераздаваў са станоўчай адзнакі дзеля лепшпга выніку, быў ацэнены нездавальняюча. Гэта прытым, што Мікола – адзін зь лепшых студэнтаў, але стаўся адзіным з 40, які атрымаў нездавальняючую адзнаку за пісьмовы іспыт.

Мікола распавядае, што кіраўніцтва факультэта ва ўсіх спробах разабрацца ў сітуацыі проста ігнаруе яго: дэкан накіроўвае студэнта да выкладчыка, выкладчык у дэканат і гэтак далей. Такім чынам Мікола ня можа нават дамагчыся спробы здаваць іспыт трэці раз, як гэта дазволена законам.

Сам Мікола зьвязвае гэты ціск зь яго актыўнай грамадзкай пазіцыяй, удзелам ў шэрагу вулічных акцыяў, перадвыбарчай кампаніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?