НАША НІВА

№ 41 (303), 1 лістапада 2002 г.


Норд-ост

Як гэта было: Штурм “Норд-Осту”
    Падзеі вакол захопу чачэнскімі баевікамі амаль тысячы закладнікаў у Маскве застаюцца ў цэнтры ўвагі сьвету. Расейскія СМІ дагэтуль не раскрылі ўсіх дэталяў. Аднак на аснове шматлікіх інтэрвію ацалелых закладнікаў і ўцечак ужо складаецца карціна таго, што адбылося ў маскоўскім Доме культуры. Вось як гэта было.
Адны стандарты і адна мараль
    Прэзыдэнт Літвы Валдас Адамкус 24 кастрычніка даслаў спачуваньні ў расейскую амбасаду ў Літве ды асудзіў тэрарызм. Літоўскія ж мэдыі ўжо на другі дзень тэракту ў Маскве казалі пра магчымасьць правакацыі з боку расейскай ФСБ і падавалі сьведчаньні чачэнскай дыяспары ў Літве ды афіцыйных прадстаўнікоў Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыі.

Камэнтары і лісты

Дым разьвеецца
    Палітычная эліта краіны хварэе на непасьлядоўнасьць. Як вы ставіцеся да беларускай мовы? Шаную, але, на жаль, не размаўляю. Ці любіце вы беларускую літаратуру? Люблю надта, але даўно не чытаў. Усе разумеюць, што гэта праблемы сталеньня, якія будуць пераадоленыя з гадамі. І ўсё ж грамадзянам, па сваёй культуры беларускім, ад такой далікатнай пагарды прыкра. Тое самае і з прэсай. Эліта “паважае і падтрымлівае” цалкам беларускамоўныя выданьні, але, пераважна, не чытае іх. “Наша Ніва” радая, што хоць гэтая апошняя звычка разбураецца, і мо найхутчэй. Штотыдзень у якой-небудзь тэлеперадачы ці газэце зьяўляюцца перадрукі з “НН” або палемікі зь ёй. Адна з самых палкіх і цікавых — артыкул Сямёна Букчына “Скокі ў дыме “Норд-Осту” ў “Народнай волі” ад 30 кастрычніка. Гэты матэрыял патрабуе пары ўдакладненьняў.
Камэнтары
   

Тэма

Камуністы пасьля камунізму
    Набліжаецца 85-я гадавіна Кастрычніцкай рэвалюцыі. Можна сабе ўявіць, зь якой помпай яна адзначалася б, дажыві СССР нейкім цудам да нашых дзён. Сёлета, хоць 7 лістапада застаецца дзяржаўным сьвятам, ні касьцюмаваных будзёнаўска-партызанскіх шэсьцяў, ні тым больш урачыстага салюту не плянуецца: камуністы змушаныя жыць па сродках. Дый адзінства ў іх няма: партыяў, народжаных рэвалюцыяй, у Беларусі ажно чатыры — дзьве зарэгістраваныя і дзьве незарэгістраваныя. Чым яны розьняцца міжсобку? І на што наагул разьлічваюць?
“Левыя ідэі больш чалавечныя”
    Дурань той, хто ў маладосьці ня быў бунтаўніком, а ў старасьці не зрабіўся кансэрватарам. Няцяжка, зыходзячы з гэтае сэнтэнцыі, зразумець людзей сталага веку, якія трымаюцца камуністычных поглядаў. Але чым прыцягальная камуністычная ідэя для людзей да 60 гадоў, якіх, паводле статыстыкі, у беларускіх кампартыях пад 30%?
Чырвоныя бiзнэсоўцы
    У Беларусі ёсьць свой Энгельс. Ягонае прозьвішча Лашкевіч.
Дзеці КПСС
    Камуністы суседніх зь Беларусяй краінаў робяцца ўсё большымі сацыял-дэмакратамі. У Польшчы, Літве і Латвіі кампартыі як такія не існуюць. У Расеі і Ўкраіне кампартыі ўсё лепш упісваюцца ў посткамуністычную сыстэму. Яны ўсё яшчэ адлюстроўваюць інтарэсы “пракляцьцем катаваных”, але руйнаваць новы сьвет ужо не зьбіраюцца. Канчатковая сацыял-дэмакратызацыя камуністаў — толькі пытаньне часу і зьмены пакаленьняў.

Алькаголь

За тых, хто ў моры
    Дакладнай даты ўзьнікненьня алькаголю няма, але гісторыя яго сягае ў глыбокую даўніну. Яшчэ да зьяўленьня гэтага рэчыва ў цяперашнім выглядзе людзі ўжывалі прадукты з падобнымі ўласьцівасьцямі. Напрыклад, паўночныя народнасьці прымалі настойкі з галюцынагенных грыбоў, якія выклікалі зьмены ў псыхіцы. Ужо ў старадаўнім Эгіпце людзі ўмелі варыць піва зь ячменнага соладу. У Грэцыі і Рыме ведалі сакрэт атрыманьня сухога віна зь вінаграднага соку. Прымітыўныя мэтодыкі зброджваньня былі вядомыя і раней. У дзікай прыродзе некаторыя плады (напрыклад, дыннага дрэва) пачыналі брадзіць самі, выклікаючы да моманту сьпеласьці паломніцтва людзей і жывёл.

Дзяды

Магілы львоў
    “У нас нічога няма, апроч магілаў”, — казаў Караткевіч вуснамі Алеся Загорскага. Абуджэньне Беларусі ў канцы 80-х пачалося з “Мартыралёгу” і Дзядоў — мёртвыя далі штуршок жывым. Дзень шанаваньня памерлых, Дзяды, перарос сямейнае, хатняе сьвята — у часе якога пакідаюць на стале посуд і ежу, — набыў грамадзкую значнасьць. Ці ня тоіць гэта ў сабе небясьпеку пэўнага нівэляваньня? Гучныя словы часта выяўляюцца пустымі, а патрыятычны патас — не гарантыя ад палітычных спэкуляцыяў. Ці мы шануем Дзядоў насамрэч? Карэспандэнты “НН” наведалі пахаваньні беларускіх дзеячоў, што памерлі за мінулае дзесяцігодзьдзе, і старыя сьляпянскія могілкі.

Вясковы лірнік

З прыдомкам Гулева
    Вёска майго дзяцінства ляжыць ад Гомелю за якіясь 30 км, але так проста ў яе ня трапіш. Пабрыў ужо другі дзясятак летаў, як яна ў “зоне адсяленьня”. Каб легальна дапасьці туды, трэба альбо Радаўніцы чакаць, альбо хадзіць-бываць у розных кабінэтах і даказваць, што сапраўды маеш патрэбу там быць.
Вялікая Сьляпня
    З экранаў тэлебачаньня, з радыёпрыймачоў, з рэклямных плякатаў нясецца заклік: “Пабудуем бібліятэку разам!”. На вуліцах школьнікі пад наглядам настаўнікаў урачыста зьбіраюць грошы ў мінакоў, якія аднойчы ўжо ахвяравалі на гэтую справу свой дзённы заробак. Што бібліятэка будуецца, ведаюць амаль усе, а вось дзе менавіта яна будуецца і як — мала хто бачыў.

З усёй краіны

Літаратура

 

© "Наша Ніва", 2002