Цераз Беларусь пачне перамяшчацца атмасфэрны фронт, які прынясе кароткачасовыя дажджы. Схаладае.

Як зазначае галоўны сыноптык Рэспублікансгага гідрамэтэацэнтру Вольга Фядотава,

да канца кастрычніка халодныя і даждлівыя дні будуць чаргавацца з адносна цёплымі і яснымі.
Ноччу +1… +6, часам замаразкі да -1… -3 градусаў.
Удзень +5 да +12. Пры канцы месяца дзённая тэмпэратура паветра зьнізіцца да +2… +4.

Да слова, другая дэкада кастрычніка аказалася даволі цёплай. Сярэднясутачная тэмпэратура паветра склала ў гэтыя дні ад +6 да +11, што вышэй за норму на 1—5 градусаў.

Такое назіраецца прыкладна раз у 5—7 гадоў. Апошні раз так цёпла ў сярэдзіне кастрычніка было ў 2001 годзе.

 Фота Ірыны Мірскай. Вялікая Ліпа (Нясьвіскі р-н Менскай вобласьці).

Фота Ірыны Мірскай. Вялікая Ліпа (Нясьвіскі р-н Менскай вобласьці).

Менск-Навіны

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0