Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 4 лістапада ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, без істотных ападкаў.

Месцамі па краіне, у Брэсцкай і Гродзенскай абласцях на большай частцы тэрыторыі, туманы. Вецер паўднёвы 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад мінус 4 да плюс 2°C, па паўднёвым захадзе да плюс 6°C, днём плюс 3—9°C, у Брэсцкай вобласці да плюс 11°C.

У Мінску 4 лістапада воблачна з праясненнямі, без істотных ападкаў. Ноччу і раніцай слабы туман. Вецер паўднёвы 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад 0 да мінус 2°C, днём плюс 4—6°C.

У наступныя двое сутак, 5—6 лістапада, у Беларусі воблачнае з праясненнямі надвор’е. 5 лістапада ў асобных раёнах невялікія дажджы. Ноччу і раніцай месцамі туман. Вецер пераменных напрамкаў 2—7 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 1—8°C, па ўсходзе ад 0 да мінус 2°C, днём плюс 4—10°C, у паўднёва‑заходніх раёнах да плюс 14°C.

У Мінску 5 лістапада воблачна з праясненнямі. Магчымы невялікі дождж. Ноччу і раніцай туман. Вецер пераменных напрамкаў 2—7 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 2—4°C, днём плюс 7—9°C.

6 лістапада ў асобных раёнах Беларусі чакаюцца невялікія ападкі. Вецер паўночны 4—9 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак плюс 2—8°C, ноччу па паўночным усходзе ад 0 да мінус 2°C, днём у Брэсцкай вобласці месцамі да плюс 10°C.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?